ДЗІЦЯЧЫ ПЛЕНЭР-КОНКУРС «Я МАЛЮЮ ГІСТОРЫЮ»

Фэст «Я малюю гісторыю» – гэта лакальнае свята, якое ў лёгкай нефармальнай атмасферы вучыць дзяцей бачыць і паважаць спадчыну сваёй малой радзімы.

Было рэалізавана ў верасні-снежні 2015 года ў мястэчку Мір.

Вакол помніка архітэктуры – касцёла Святога Мікалая – быў арганізаваны шэраг дзеяў, які складаўся з трох частак: дзеці весела і натхнёна малявалі, потым конкурсна-інтэрактыўна былі абраныя лепшыя малюнкі, з выявамі пераможцаў былі зроблены вясёлыя нетрывіяльныя каляндарыкі. Ва ўрачыстай святочнай атмасферы былі ўручаны падарункі, узнагароджаны пераможцы.

Каляндарыкі распаўсюджваліся сярод наведвальнікаў, турыстаў, гасцей.

У выніку мы маем – унікальны дызайнерскі прадукт, добрыя ўспаміны ў мясцовага насельніцтва, больш паважнае стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны ў дзяцей-удзельнікаў.

Фармат гэтага фэсту захапіў не толькі жыхароў мястэчка Мір. 23 верасня у мястэчку Крэменец (Україна) адбыўся дзіцячы пленер «Я малюю історію свого міста». Такім чынам культурніцкія сувязі нашага грамадскага аб’яднання пашыраюць свае межы.

У будучым плануецца праводзіць такія фэсты-пленэры для дзяцей хаця б раз на год.

Спасылкі:

https://vk.com/jamaliuju

https://www.facebook.com/groups/jamaliuju

http://bfk.by/?p=2457