КЛУБ ГІСТОРЫІ МІНСКА

Праект МГА «Гісторыка» ў партнёрстве з Галерэяй TUT.BY накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне гісторыі Мінска, высвятлення ў ёй белых плямаў і актуальных праблем яе трансляцыі і захавання.

ФАРМАТ КЛУБА:

  • фармальна-нефармальныя сустрэчы тых, хто цікавіцца гісторыяй Мінска і робіць крокі ў яе актыўным даследаванні;
  • прэзентацыі актуальных пытанняў у розных накірунках гісторыі г.Мінска;
  • абмен меркаваннямі, інфармацыяй, досведам, пазначэнне магчымасцяў і перспектыў.

За час існавання праекту прайшлі лекцыі-дыскусіі на тэмы: «Гербы і пячаткі Мінску», «Гісторыя Мінскага замчышча», «Вёскі, якія паглынуў Мінск», «Кварталы Старажоўкі 1945-1950. Мінулае і сучаснасць Асмалоўкі», «Зямля пад чужымі крыламі. Гісторыя Мінска на нямецкіх аэрафотаздымках», «Уладаркі і нявольніцы патаемнага Мінску. З гісторыі дарэвалюцыйнай прастытуцыі» і інш.

Падчас лекцый-дыскусій кожны мог выказаць свае меркаванні, задаць пытанні, падзяліцца ўспамінамі і ведамі.

Сябры экспертнага кола Клуба гісторыі Мінска за гэты час падрыхтавалі прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці гістарычным кварталам так званай Асмалоўкі, паўдзельнічалі ў абароне Былых лютэранскіх могілак па вул.Карла Лібкнехта і дамагліся належнага перапахавання знойдзеных падчас будаўніцтва парэшткаў людзей, распрацавалі праект «РэтраПанарама – Мінск», які, спадзяемся, будзе рэалізаваны ў будучыні.

Спасылкі:

http://vk.com/minsk_history_club/

http://facebook.com/groups/myMinskHistory/