Пра нас

ХТО МЫ

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» — згуртаванне маладых людзей, якія зацікаўлены ў вывучэнні, захаванні і папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі.

НАШЫ МЭТЫ:

даследаванне гісторыі Беларусі ў еўрапейскім кантэксце;
папулярызацыя гістарычных ведаў;
спрыянне захаванню гісторыка-культурнай спадчыны.

ДЗЕЙНАСЦЬ АБ’ЯДНАННЯ:

асветніцкія праекты;
падарожжа і валанцёрскія ініцыятывы (летнікі па добраўпарадкаванні і кансервацыі выбітных помнікаў і мясцін, вандроўкі і г.д.);
гістарычныя даследаванні (Беларускі архіў вуснай гісторыі) і рэканструкцыі, а таксама ўдзел у сумесных праектах.