ХІІ справаздачна-выбарчая канферэнцыя МГА «Гісторыка»

8 снежня 2017 года адбылася ХІІ справаздачна-выбарчая канферэнцыя МГА «Гісторыка». У канферэнцыі прынялі ўдзел 10 з 12 дэлегатаў ад сябраў абласцей і г.Мінска.

Па выніках канферэнцыі былі абраныя:

Сташыня — Павел Іваніцкі;

Намеснік па арганізацыйнай працы — Павел Сітнік;

Намеснік па навуковай працы — Андрэй Мастыка;

Выканаўчы дырэктар — Таццяна Пятрова;

Сябры Рады: Ігар Палынскі, Кастусь Антановіч, Ліза Дубінчына.

Акрамя таго, на 2018 год былі вызначаны асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі:

• асветніцкія праекты (у тым ліку конкурсы па вуснай гісторыі, дызайн-макетах рэтрапанарамы-Мінск і г.д.);

• маніторынг і рэагаванне ў справе аховы спадчыны (у т.л. распрацоўка дакументаў і менеджмент-планаў, праца з насельніцтвам па пытаннях спадчыны і г.д.);

• падарожжы і валанцёрскія ініцыятывы (у т.л. летнікі па добраўпарадкаванні, кансервацыі і інвентарызацыі);

• дзейнасць праекта Беларускі архіў вуснай гісторыі;

• дзейнасць праекта ВЕХА (супольны праект);

Віншуем новаабранае кіраўніцтва і жадаем нам усім поспехаў у новым этапе развіцця!