Вынікі конкурсу «Па-за кадрам: ад гісторыі сямі да гісторыі супольнасці»

14 чэрвеня 2018 года ў мемарыяльным Музеі-майстэрні Заіра Азгура адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гістарычнага конкурсу для моладзі «Па-за кадрам: ад гісторыі сямі да гісторыі супольнасці» адбудецца.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел лаўрэаты конкурсу – а гэта 18 юнакоў і дзяўчат з Віцебска, Ліды, Узды, Нарачы, Кобрына, Германавіч, Мірнага, Магілева, Оршы, Кіраўска, Брэста, Ружан, Відзаў, – а таксама іх куратары.

З прамовамі выступілі намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Аня Лютар, начальнік аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Вольга Пеўзнер, намеснік старшыні МГА “Гісторыка” Андрэй Мастыка, а таксама Каця Фаўзэр, праграмны дырэктар EUSTORY, Körber Foundation. Асобнае выступленне Каці Фаўзэр было прысвечана вопыту правядзення гістарычных конкурсаў у Германіі.


У межах цырымоніі прагучаў і асабісты погляд на вынікі конкурсу: водгукі членаў куратараў, удзельнікаў, а таксама журы, у склад якога ўвайшлі гісторыкі Аляксей Братачкін і Андрэй Мастыка, педагог Вольга Пеўзнер, прадстаўнік СМІ Уладзімір Пучынскі, а таксама намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Грыневіч і прадстаўнік арганізатараў конкурсу Галіна Верамейчык, кіраўнік Прадстаўніцтва DVV International ў Рэспубліцы Беларусь.


15 чэрвеня ўрачыстасці працягнуліся семінарам для куратараў работ пераможцаў і прадстаўнікоў Інстытутаў развіцця адукацыі, з якімі адбывалася шчыльнае супрацоўніцтва ў межах конкурсу. Для непасрэдных лаўрэатаў конкурсу ў музеі былі арганізаваны майстар-класы па лепцы. Заключным і надзвычай цікавым момантам урачыстасцей стала калектыўная экскурсія ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў у Дзяржынск.


Пераможцамі конкурсу былі абраныя:

І месца

Островская Вероника. «ШРМ: работать и учиться» – Гимназия №7 г. Витебска – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Свидунович Иван. «Детские годы чудесные…» – Детский сад – средняя школа № 4 г. Кобрина – Катэгорыя школьнікі / прэзентацыя
Стельмах Дмитрий. «Человек труда» – Центр дополнительного образования детей и молодежи города Кировска – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / эсэ
Черкес Анастасия. «В истории семейных фотографий – страницы истории страны» – Белорусский народный банк – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / прэзентацыя

ІІ месца

Головченко Виталина. «На каникулы к бабушке» или одна из семейных традиций» – Средняя школа №1 г. Лиды – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Журун Юлия. «Свадьба» – Учебно-педагогический комплекс Мирновская детский сад – средняя школа Барановичского района – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Сіськевіч Надзея. «Свет аж так змяніўся» – Нарацкая сярэдняя школа № 2 Мядзельскага раёна – Катэгорыя школьнікі / прэзентацыя
Савельев Артём, Бурачков Владислав, Журомский Илья. «Время выбрало нас» –Видзовский государственный профессионально-технический колледж – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / эсэ
Пстыга Ксеня, Пупініна Марына. «Золотые руки опалённые войной» – Брэсцкі дзяржаўны калледж сувязі – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / прэзентацыя

ІІІ месца

Бондар Уладзіслаў. «Праца на зямлі – аснова сялянскага жыцця» – Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Юревич Алина. «У меня еще есть адреса, по которым найду голоса…» – Узденская районная гимназия – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Новокрещёнова Алеся. «Быт и повседневная жизнь через призму семейной истории (БССР в 50-60 гг.)» – Могилевский государственный областной лицей №3 – Катэгорыя школьнікі / эсэ

Пераможцы ў асобных намінацыях

Гаўрылава Аляксандра. «История и традиции староверов» – Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска – Намінацыя
Писарик Влас. «Традыцыі – аснова сям’і» – Средняя школа № 215 г. Минска – Намінацыя «За беражлівыя адносіны да сямейнай гісторыі»
Косинец Павел. «Орша. Железнодорожная эпопея. 1991» – Гимназия № 1 Орши – Намінацыя «За глыбокую прапрацоўку тэмы»
Булаты Павел. «Як беларусы Ташкент адбудоўвалі» – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, аспірант – Намінацыя «За глыбокую прапрацоўку тэмы»
Арцюх Антон. «Пасляваенны час у вёсцы ў Заходняй Беларусі» – Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег, навуковы супрацоўнік – Намінацыя «За беражлівыя адносіны да герояў і матэрыялу»
Дылюк Андрэй. «Пра маладосць, гонар і мундзіры» – Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі, выкладчык – Намінацыя «За літаратурны стыль»


Спецыяльныя ўзнагароды ад арганізатараў і партнёраў конкурсу

Прадстаўніцтва DVV International ў Рэспубліцы Беларусь ­– Астроўская Вераніка.
МГА “Гісторыка” – Касінец Павел.
“Краязнаўчая газета”/ГА “Беларускі фонд культуры” – Мастоўская Таццяна, Нячай Аліна.

Нагадаем, што 116 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 15-25 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны прынялі ўдзел у конкурсе і прыслалі 98 работ.

Фокусам конкурсу сталі малавывучаныя старонкі беларускай гісторыі другой паловы ХХ стагоддзя (1945-1991 гг.): гісторыя рэчаў і падзей, чалавечых лёсаў і адносін, іх узаемасувязь з жыццём краіны і грамадства. Асноўнай умовай удзелу ў праекце з’яўлялася выкарыстанне фотаздымкаў, зробленых у другой палове ХХ стагоддзя, а таксама інтэрв’ю з відавочцам адлюстраваных на фота падзей і з’яў. Тэматыка работ пераможцаў атрымалася даволі шырокай: магчымасці дадатковай адукаціі ў савецкі час, мясцовыя традыціі і урачыстасці, традыцыі талакі, невядомыя падзеі, побыт і паўсядзённае жыцця простага чалавека.

Конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» проводіўся Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» у рамках праекту «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Праект скіраваны на аказанне садзейнічання ў развіцці гістарычных конкурсаў у Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, а таксама на стымуляванне міжнароднага супрацоўніцтва па дадзеным пытанні і рэалізуецца DVV International і Фондам імя Кёрбера ў партнёрстве з міжнароднай сеткай EUSTORY і мясцовамі арганізацыямі.