МІРСКІЯ КАПЦЫ! Валанцёрскі некрапалістычна-асветніцкі летнік у Міры (22-31 ліпеня 2018)


Калі вы стомленыя ад гарадской мітусні і прагнеце пабываць у ціхім і прыгожым мястэчку, дакрануцца да спадчыны і паразважаць над вечным «быць або не быць», ды яшчэ і зрабіць карысную справу – Вам да нас!

З 22 па 31 ліпеня 2018 года запрашаем вас у цудоўнае беларускае мястэчка Мір на Мірскія капцы — некрапалістычна-асветніцкі летнік. Падчас летніку мы з вамі прывядзем у парадак старыя каталіцкія могілкі ХІХ стагоддзя, навучымся расчытваць надпісы на камянях і рабіць іх інвентар, а таксама вас чакае разважанне над працамі філосафаў-класікаў, вячэрнія спевы, экскурсіі, чэмпіянат па крэглях і шмат іншага цікавага.

Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Увага! Мы будзем вельмі шчаслівы, калі вы зможаце ўдзельнічаць у летніку ад самага пачатку і да канца. Але нічога страшнага, калі вы знойдзеце магчымасць прыехаць толькі на 1 альбо 2 дні. Галоўнае пры запаўненні заяўкі адзначыць, у якія даты вы прыедзеце і з’едзеце, каб арганізатары мелі магчымасць якасна падрыхтаваць мерапрыемства.

Каб стаць удзельнікам нашага душэўнага і арыгінальнага мерапрыемства, просім запоўніць анкету па спасылцы (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfr5K_0Wz-Rq_E2yV_HuPR0nd372DIQ-IAangOGF2XphW_Juw/viewform). Пасля запаўнення заяўкі ўдзельнікам летніка будзе разаслана падрабязная праграма летніка і лагістычныя дэталі.

Па усіх дадатковых пытаннях тэлефануйце: (+37525) 9763082 Таццяна Пятрова, (+37529) 3829002 Алесь Крот.

Альбо пішыце на паштовую скрыню: ales.krot@gmail.com.