ШАГ – новы крок да гарадскога актывізму!

Ужо зусім хутка МГА “Гісторыка”, таварыства “Горад для гараджан” і ГА “Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў” распачне цікавы і, спадзяемся, карысны праект – ШАГ – школа актыўнага гараджаніна. Пляцоўкай для падрыхтоўкі гарадскіх актывістаў стане г.Шчучын Гродзенскай вобласці.

У мінулую суботу адбылася працоўная сустрэча ў г.Шчучыне сумесна з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. Былі вызначаны тэрміны і асноўныя крытэрыі адбору ўдзельнікаў ШАГа. Будучых удзельнікаў чакае цыкл семінараў і майстаркласаў, дзе можна будзе даведацца аб магчымасцях удзелу і зплыву гараджан у пытаннях гарадскога планавання, экалагічнай сітуацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама распрацаваць і рэалізаваць свой гарадскі міні-праект, які потым стане здабыткам для ўсіх гараджанаў.
Сачыце за навінамі. Шаг хутка закрочыць у Шчучыне.