Шчучынская школа актыўнага гараджаніна запрашае!

Сённяшні дзень прадстаўляе нам шмат магчымасцей пазітыўна ўплываць на змены ў сацыяльнай і гісторыка-культурнай, экалагічнай прасторы роднага горада. Бывае, што ідучы па вуліцы мы фантазіруем на тэму: а вось, было б добра, каб тут…. Але чаму б не паспрабаваць зрабіць свае мары рэчаіснасцю? Дапамагчы зрабіць сваой горад больш утульным, цікавым і прывабным?
Дзеля таго, каб даць магчымасць пераўтварыць развагі ў рэальнае дзеянне МГА “Гісторыка”, ГА “Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў”, Офіс развіцця эколага-краязнаўчых ініцыятыў распачне адукацыйны, Гімназія г.Шчучына распачынае сацыяльны прект — ШШАГ Шчучынская школа актыўнага гараджаніна.
Мэта праекта — даць веды і практычныя навыкі ў распрацоўцы грамадскіх ініцыятываў у сацыяльна-ўрбаністычнай сферы, прасоўванні свайго праекту і непасрэднай яго рэалізацыі ў гарадскім асяроддзі.
Удзельнікаў школы чакае шэраг трэнінгаў па гарадскім актывізме, дзе ў якасці трэніраў выступяць дасведчаныя грамадскія дзеячы і актывісты, якія стала і паспяхова займаюцца дзейнасцю ў гэтай галіне ў Беларусі.
Студэнты ШШАГ таксама паўдзельнічаюць у майстар-класах па практычнай падрыхтоўцы грамадскіх праектаў, атрымаюць навыкі працы ў камандзе, пошуках падтрымкі сваіх праектаў, стратэгіям і практыкам прасоўвання сваіх ініцыятыў на афіцыйным узроўні і ў публічнай прасторы.
Вынікам школы будзе распрацоўка і рэалізацыя грамадскага праекта па паляпшэнні сацыяльна-культурнай прасторы горада, якія ўдзельнікі самастойна (пад зоркім наглядам трэнераў) здзейсняць у Шчучыне.
Удзельнікам праграмы можа стаць любы актыўны жыхар г.Шчучына і Шчучынскага раёна ва ўзросце ад 16 да 34 год.
Каб стаць удзельнікам ШШАГ, трэба да 22.01.2019 запоўніць рэгістрацыйную форму па наступнай спасылцы.

Чакаем Вас !

https://goo.gl/forms/t7B2OYF3NP4ALbWu2

Добавить комментарий