Першая сустрэча ШАГ ужо адбылася!

У Гімназіі г.Шчучына 26.01.2019 адбылася першая сустрэча ў межах Школы актыўнага гараджаніна.
На сустрэчы прысутнічала мясцовая моладзь: школьнікі, ліцэісты, маладыя спецыялісты і ўжо паўнавартасныя прафесіяналы сваёй справы.
Сустрэча арганізаваная МГА «Гісторыка», Міжнародным грамадскім аб’яднаннем эколагаў, установай адукацыі Гімназія г.Шчучына.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя арганізацый. Прысутныя дазналіся аб асноўных накірунках працы моладзі ў галіне вуснай гісторыі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Асаблівую цікаўнасць выклікала прэзентацыя таварыства “Горад для гараджан”, дзе на простых прыкладах удзельнікі пабачылі, якіх зрухаў у гарадскім жыцці можна дамагчыся шляхам аб’яднання нераўнадушнасці і прафесіяналізму.

Другім блокам праведзенай сустрэчы стаў майстарклас ад Дзяніса Кобрусева па гарадскім анлайн актывізме. Гэта значыць, як можна зрабіць горад прыгажэй не адыходзячы ад кампутара, або дзякуючы свайму смартфону.

Удзельнікі пазнаёміліся з механізмам прац платформы 115.бел, якая дазваляе аператыўна паведамляць аб дробных праблемах горада, petitions.by, якая адкрывае магчымасці спалучыць вакол адной праблемы шырокае кола грамадства, а таксама з’яўляецца яскравай пляцоўкай для вывучэння грамадскага меркавання, ну і краўндфайдынгавыя платформы Улей (www.ulej.by) і Талака (www.talaka.org), праз якія кожны можа не толькі знайсці аднадумцаў для справы, але і сабраць неабходныя рэсурсы для рэалізацыі лакальных праектаў.
Спадзяемся, што наступныя сустрэчы будуць не менш цікавымі і нашыя ўдзельнікі ШАГ не проста будуць узброеныя тэорыяй, але і пачнуць выкарыстоўваць веды ў паўсядзённасці.

Добавить комментарий