27.06 адбыўся чарговы майстар клас у рамках ШАГ у Шчучыне.

Гэтым разам трэнінг быў разлічаны на навучанне асновам метаду вуснай гісторыі і агульным прынцыпам правядзення інтэрв’ю. Мерапрыемства праводзілася сябрамі МГА “Гісторыка” ўдзельнікамі праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(БАВГ).

У трэнінгу пранялі ўдзел навучэннцы і настаўнікі школ і гімназіі горада, удзельнікі гурткоў па краязнаўству Шчучыншчыны.

На пачатку прысутным было зроблена прэзентацыя самога інтэрнэт-праекта анлайн-сховішча вуснагістарычных дакументаў. Галоўная ўвага была нададзена гістарычнай вартасці крыніц, якія назапашваюцца і захоўваюцца ў БАВГ, важнасці і актуальнасці выкарыстання гэтай крынічнай базы для разнастайных даследаванняў у галіне краязнаўства, гісторыі мясцовых супольнасцяў. Далей знаёмства з архівам перайшло да тэхнічных пытанняў непасрэднага карыстання і працы з архівам. Каардынатар праекта БАВГ Андрэй Мастыка распавёў пра тое, якім чынам зарэгістравацца ў якасці карыстальніка архіва, як шукаць дакументы па сваёй тэматыцы і г.д.

Асноўную частку мерапрыемства была прысвечана знаёмству з методыкай вуснай гісторыі і правілам збору і запісу інтэрв’ю са сведкамі часу. Удзельнікі трэнінгу змаглі пазнаёміцца з асноўнымі падыходамі правядзення інтэрв’ю, атрымаць неабходныя метадычныя матэрыялы для падрыхтоўкі да вуснагістарычных даследаванняў.

У наступнай частцы трэнінга Павал Сітнік правёў практычны занятак па асновах відэаздымкі пры зборы ўспамінаў. Павел адзначыў не толькі тэхнічныя асаблівасці правядзення відэазапісу, але і падкрэсліў важнасць наладжвання добразычлівых стасункаў з рэспандэнтамі, захавання пэўнай шчырай і адкрытай атмасферы падчас правядзення інтэрв’ю і ролі ў гэтым у першую чаргу самога інтэрв’юера.

Добавить комментарий