Прымаюцца заяўкі на ўдзел у семінарах для куратараў II гістарычнага конкурсу

Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) у Беларусі ў супрацоўніцтве з Моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка» запрашае стаць куратарам у рамках II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»[i] і прыняць удзел у адным з 3-х навучальных семінараў для куратараў.

1-й семінар адбудзецца 15-16 лістапада 2019 г. у Мінску для куратараў прыярытэтна з Мінскай і Гомельскай абласцей;

2-й семінар адбудзецца 22-23 лістапада 2019 г. у Гродне для куратараў прыярытэтна з Брэсцкай і Гродзенскай абласцей;

3-ці семінар адбудзецца 13-14 снежня 2019 г. у Віцебску для куратараў прыярытэтна з Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Пры адборы ўдзельнікаў на кожны семінар у выключных выпадках разглядаюцца заяўкі ад удзельнікаў з іншых абласцей (не названых у якасці прыярытэтных).

Асноўная мэта двухдзённых семінараў – падрыхтаваць куратараў для аказання інфармацыйнай, кансультацыйнай і куратарскай падтрымкі ўдзельнікам II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» (маладым людзям ва ўзросце 15-25 гадоў).

У рамках семінара яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з:

  • канцэпцыяй конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»;
  • падыходам «вусная гісторыя» (што такое вусная гісторыя і вусна-гістарычнае інтэрв’ю, як арганізаваць і правесці вусна-гістарычнае даследаванне);
  • асновамі працы з фота (роля фотадакументаў ў захаванні гісторыі, асаблівасці іх аналізу і інтэрпрэтацыі, работа з сямейным архівам);
  • відамі творчага прадстаўлення конкурснай працы.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • школьныя настаўнікі, педагогі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі (у тым ліку і ўстаноў дадатковай адукацыі), актывісты НДА, лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, секцый, музеяў, бібліятэк і г.д.
  • гатовыя арганізаваць працу вучняў у рамках конкурсу і аказваць інфармацыйную, кансультацыйную, куратарскую падтрымку ўдзельнікам падчас падрыхтоўкі конкурснай работы.

Умовы ўдзелу:

Удзел у семінарах бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і раздатачныя матэрыялы. Для іншагародніх удзельнікаў — пражыванне і кампенсацыю транспартных выдаткаў (кампенсацыя на падставе арыгіналаў білетаў на грамадскі міжгародні транспарт).

Адбор куратараў для ўдзелу ў семінарах будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Пры адборы ўвага будзе звяртацца на:

  • прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі;
  • прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных арганізацый (дзяржаўных / недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, клубаў, музеяў, бібліятэк і г.д.);
  • наяўнасць у куратара канкрэтнага ўдзельніка /-каў, гатовых прыняць удзел у конкурсе;
  • наяўнасць цікавай і арыгінальнай тэмы для правядзення гістарычнага даследавання і падрыхтоўкі конкурснай работы;
  • высокая матывацыя да ўдзелу ў семінары і праекце ў цэлым.

Для ўдзелу ў адным з адукацыйных семінараў неабходна запоўніць электронную форму заяўкі па спасылцы.

Тэрмін падачы заявак для ўдзелу:

у Мінску да 11.11.2019 (да 12.00);

у Гродне да 18.11.2019 (да 12.00);

ў Віцебску да 09.12.2019 (да 12.00).

Кантакты:

+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97 (Ліяна)

+375 29 852 13 18 (Кастусь)

pazakadram@gmail.com


Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Беларусі ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0». З больш падрабязнай інфармацыяй і палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца на сайце pazakadram.tilda.ws.

Добавить комментарий