Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) у Беларусі ў супрацоўніцтве з Моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка» запрашае стаць куратарам у рамках II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»[i] і прыняць удзел у адным з 3-х навучальных семінараў для куратараў.

1-й семінар адбудзецца 15-16 лістапада 2019 г. у Мінску для куратараў прыярытэтна з Мінскай і Гомельскай абласцей;

2-й семінар адбудзецца 22-23 лістапада 2019 г. у Гродне для куратараў прыярытэтна з Брэсцкай і Гродзенскай абласцей;

3-ці семінар адбудзецца 13-14 снежня 2019 г. у Віцебску для куратараў прыярытэтна з Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Пры адборы ўдзельнікаў на кожны семінар у выключных выпадках разглядаюцца заяўкі ад удзельнікаў з іншых абласцей (не названых у якасці прыярытэтных).

Асноўная мэта двухдзённых семінараў – падрыхтаваць куратараў для аказання інфармацыйнай, кансультацыйнай і куратарскай падтрымкі ўдзельнікам II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» (маладым людзям ва ўзросце 15-25 гадоў).

У рамках семінара яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з:

  • канцэпцыяй конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»;
  • падыходам «вусная гісторыя» (што такое вусная гісторыя і вусна-гістарычнае інтэрв’ю, як арганізаваць і правесці вусна-гістарычнае даследаванне);
  • асновамі працы з фота (роля фотадакументаў ў захаванні гісторыі, асаблівасці іх аналізу і інтэрпрэтацыі, работа з сямейным архівам);
  • відамі творчага прадстаўлення конкурснай працы.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • школьныя настаўнікі, педагогі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі (у тым ліку і ўстаноў дадатковай адукацыі), актывісты НДА, лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў, секцый, музеяў, бібліятэк і г.д.
  • гатовыя арганізаваць працу вучняў у рамках конкурсу і аказваць інфармацыйную, кансультацыйную, куратарскую падтрымку ўдзельнікам падчас падрыхтоўкі конкурснай работы.

Умовы ўдзелу:

Удзел у семінарах бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і раздатачныя матэрыялы. Для іншагародніх удзельнікаў — пражыванне і кампенсацыю транспартных выдаткаў (кампенсацыя на падставе арыгіналаў білетаў на грамадскі міжгародні транспарт).

Адбор куратараў для ўдзелу ў семінарах будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Пры адборы ўвага будзе звяртацца на:

  • прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі;
  • прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных арганізацый (дзяржаўных / недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, клубаў, музеяў, бібліятэк і г.д.);
  • наяўнасць у куратара канкрэтнага ўдзельніка /-каў, гатовых прыняць удзел у конкурсе;
  • наяўнасць цікавай і арыгінальнай тэмы для правядзення гістарычнага даследавання і падрыхтоўкі конкурснай работы;
  • высокая матывацыя да ўдзелу ў семінары і праекце ў цэлым.

Для ўдзелу ў адным з адукацыйных семінараў неабходна запоўніць электронную форму заяўкі па спасылцы.

Тэрмін падачы заявак для ўдзелу:

у Мінску да 11.11.2019 (да 12.00);

у Гродне да 18.11.2019 (да 12.00);

ў Віцебску да 09.12.2019 (да 12.00).

Кантакты:

+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97 (Ліяна)

+375 29 852 13 18 (Кастусь)

pazakadram@gmail.com


Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Беларусі ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0». З больш падрабязнай інфармацыяй і палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца на сайце pazakadram.tilda.ws.

Вось і восень уступае ў свае правы. Лета было плённым і цудоўным. Файным атрымаўся наш апошні акорд лета — свята — Мой горад — маё сэрца, які мы зладзілі ў рамках праекта ШАГ у Шчучыне.
У час мерапрыемства адбылося многае:
адкрылі стрыт-галерэю шчучынскіх рэтрапанарам;
памалявалі з натхненнем горад мары (было досыць вельмі тэленавітых прац);
заўзелі за лепшых гульцоў мёлькю;
атрымлівалі асалоду ад спеваў Уны…
Свята атрымалася простае, лёгкае і вельмі пазітыўнае. Як тое было вельмі добра распісала раённая газета Дзянніца 😉

https://dzyannica.by/content/moy-gorad-mayo-serca-pad-takoy-nazvay-u-aposhni-dzen-leta-shchuchyncy-ladzili-svoy-fest

Гэтым разам трэнінг быў разлічаны на навучанне асновам метаду вуснай гісторыі і агульным прынцыпам правядзення інтэрв’ю. Мерапрыемства праводзілася сябрамі МГА “Гісторыка” ўдзельнікамі праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(БАВГ).

У трэнінгу пранялі ўдзел навучэннцы і настаўнікі школ і гімназіі горада, удзельнікі гурткоў па краязнаўству Шчучыншчыны.

На пачатку прысутным было зроблена прэзентацыя самога інтэрнэт-праекта анлайн-сховішча вуснагістарычных дакументаў. Галоўная ўвага была нададзена гістарычнай вартасці крыніц, якія назапашваюцца і захоўваюцца ў БАВГ, важнасці і актуальнасці выкарыстання гэтай крынічнай базы для разнастайных даследаванняў у галіне краязнаўства, гісторыі мясцовых супольнасцяў. Далей знаёмства з архівам перайшло да тэхнічных пытанняў непасрэднага карыстання і працы з архівам. Каардынатар праекта БАВГ Андрэй Мастыка распавёў пра тое, якім чынам зарэгістравацца ў якасці карыстальніка архіва, як шукаць дакументы па сваёй тэматыцы і г.д.

Асноўную частку мерапрыемства была прысвечана знаёмству з методыкай вуснай гісторыі і правілам збору і запісу інтэрв’ю са сведкамі часу. Удзельнікі трэнінгу змаглі пазнаёміцца з асноўнымі падыходамі правядзення інтэрв’ю, атрымаць неабходныя метадычныя матэрыялы для падрыхтоўкі да вуснагістарычных даследаванняў.

У наступнай частцы трэнінга Павал Сітнік правёў практычны занятак па асновах відэаздымкі пры зборы ўспамінаў. Павел адзначыў не толькі тэхнічныя асаблівасці правядзення відэазапісу, але і падкрэсліў важнасць наладжвання добразычлівых стасункаў з рэспандэнтамі, захавання пэўнай шчырай і адкрытай атмасферы падчас правядзення інтэрв’ю і ролі ў гэтым у першую чаргу самога інтэрв’юера.

Разам з нашымі цудоўнымі калегамі са Шчучына, з улікам іх пытанняў, парадаў, сумеснага абмеркавання зрабілі такую штуку, якая будзе карысная не толькі для Шчучынскіх актывістаў, яле і для шырокага кола тых каму неабыякава захаванне і пашырэнне аб’ектаў у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Нашая метадычка “ЯК ПАДРЫХТАВАЦЬ ПРАПАНОВУ АБ НАДАННІ СТАТУСУ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ АБ’ЕКТУ АРХІТЭКТУРЫ” дасць вам пакрокавыя рэкамендацыі па падрыхтоўцы неабходных дакументаў і самога навуковага дас’е. Для тых каму складана вызначыць, з чаго пачаць напісанне тэксту ад нас бонус – уводныя фразы-шаблоны. Карыстайцеся!
ЯК ПАДРЫХТАВАЦЬ ПРАПАНОВУ АБ НАДАННІ СТАТУСУ

Шчучынская школа актыўнага гараджаніна не спіць у шапку, а актыўна збіраецца, гуртуючы вакол сябе новых удзельнікаў і экспертаў.
На чарговай сустрэчы якую агулам можна назваць як трэнінг майстарклас па грамадскім актывізме ў сферы аховы спадчыны было ня сумна.
Для пачатку ад архітэктара-рэстаўратара Змітра Савельева ўдзельнікі даведаліся пра тэарэтычныя і прававыя аспекты аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей. Не толькі паслухалі пра еўрапейскае і айчыннае разуменне што такое спадчына і якія бываюць каштоўнасныя ўзроўні, які жыццёвы цыкла аб’екта спадчыны, але і паразважалі на навакольных прыкладах пра большую важкасць і крытэрыі выбару што рэстаўраваць, што кансерваваць, што больш важна для эстэтыкі і выхавання “гіпатэтычная рэканструкцыя” або аўтэнтыка ў выглядзе трывалай руіны і інш… Дыскусія атрымалася цікавай.
Надалей прагучала падрыхтаваная Паўлам Іваніцкім прэзентацыя семінар аб ролі моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Хлопцы і дзяўчаты, а таксама іх настаўнікі даведаліся якія грамадскія арганізацыі і ініцыятывы працуюць са спадчынай, якія накірункі працы існуюць, прыклады асветніцкіх, публікацыйных, рэстаўрацыйных валанцёрскіх праектаў і іншае. Галоўнае, што атрымалася давесці, гэта тое, што моладзь у сферы аховы спадчыны можа быць не толькі фізічнай сілай для некваліфікаванай працы, але і выкарыстоўваць на карысць свае прафесійныя здольнасці ў даследчых, праектных, экскурсійных, арганізацыйных і асветніцкіх накірунках.
Ну а на дэсерт сустрэчы ад Таццяны Пятровай пачулі прыклады праектаў па візуальным вяртанні страчанай спадчыны, пазнаёміліся з досведам розных краін у дадзеным накірунку, а таксама вырашылі, што менавіта такі эколага-краязнаўчы праект па рэтрапанарамах будзе актуальны для Шчучына і пад наглядам вопытных настаўнікаў пачалі пісаць свой праект.
Самае галоўнае і каштоўнае, што тыя асноўныя акцэнты, якія былі агучаны на дадзенай і папярэдняй сустрэчах школы актыўнага гараджаніна спалучаюцца з адпаведнымі пунктамі стратэгіі ўстойлівага развіцця Шчучынскага раёна, якая якраз у гэты час і распрацоўваецца.
Спадзяемся, што наступныя сустрэчы ШШАГу будуць не менш плённымі і актыўнымі.

На нашай сустрэчы Вас чакае:
практыкум па карыстанні інтэрнэт-прыкладаннямі для гарадскога актывізму. Мы паспрабуем разам на практыцы папрацаваць з усімі электроннымі рэсурсамі: падаць заяўку на www.115.бел, скласці петыцыю на www.petitions.by, абмеркаваць тыя праекты, якія можна падаць ад Шчучына на www.talaka.org;
cемінар пра гістарычныя праекты і ініцыятывы для гарадскога актывізму. На прыкладзе вуснай гісторыі мы пабачым, як з дапамогай гістарычных даследаванняў можна адначасова развіваць асветніцкія, культурныя ды грамадскую актыўнасці ў сваёй мясцовасці. Таксама пагаворым аб тым, як збіранне і захаванне сямейных успамінаў, архіваў і фотаальбомаў дапамагае ў зберажэнні і ўмацаванні адметнай гарадской супольнасці.

Будзем радыя бачыць Вас у Гімназіі г.Шчучына 09.02.2019 а 12.00.

У Гімназіі г.Шчучына 26.01.2019 адбылася першая сустрэча ў межах Школы актыўнага гараджаніна.
На сустрэчы прысутнічала мясцовая моладзь: школьнікі, ліцэісты, маладыя спецыялісты і ўжо паўнавартасныя прафесіяналы сваёй справы.
Сустрэча арганізаваная МГА «Гісторыка», Міжнародным грамадскім аб’яднаннем эколагаў, установай адукацыі Гімназія г.Шчучына.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя арганізацый. Прысутныя дазналіся аб асноўных накірунках працы моладзі ў галіне вуснай гісторыі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Асаблівую цікаўнасць выклікала прэзентацыя таварыства “Горад для гараджан”, дзе на простых прыкладах удзельнікі пабачылі, якіх зрухаў у гарадскім жыцці можна дамагчыся шляхам аб’яднання нераўнадушнасці і прафесіяналізму.

Другім блокам праведзенай сустрэчы стаў майстарклас ад Дзяніса Кобрусева па гарадскім анлайн актывізме. Гэта значыць, як можна зрабіць горад прыгажэй не адыходзячы ад кампутара, або дзякуючы свайму смартфону.

Удзельнікі пазнаёміліся з механізмам прац платформы 115.бел, якая дазваляе аператыўна паведамляць аб дробных праблемах горада, petitions.by, якая адкрывае магчымасці спалучыць вакол адной праблемы шырокае кола грамадства, а таксама з’яўляецца яскравай пляцоўкай для вывучэння грамадскага меркавання, ну і краўндфайдынгавыя платформы Улей (www.ulej.by) і Талака (www.talaka.org), праз якія кожны можа не толькі знайсці аднадумцаў для справы, але і сабраць неабходныя рэсурсы для рэалізацыі лакальных праектаў.
Спадзяемся, што наступныя сустрэчы будуць не менш цікавымі і нашыя ўдзельнікі ШАГ не проста будуць узброеныя тэорыяй, але і пачнуць выкарыстоўваць веды ў паўсядзённасці.

Сённяшні дзень прадстаўляе нам шмат магчымасцей пазітыўна ўплываць на змены ў сацыяльнай і гісторыка-культурнай, экалагічнай прасторы роднага горада. Бывае, што ідучы па вуліцы мы фантазіруем на тэму: а вось, было б добра, каб тут…. Але чаму б не паспрабаваць зрабіць свае мары рэчаіснасцю? Дапамагчы зрабіць сваой горад больш утульным, цікавым і прывабным?
Дзеля таго, каб даць магчымасць пераўтварыць развагі ў рэальнае дзеянне МГА “Гісторыка”, ГА “Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў”, Офіс развіцця эколага-краязнаўчых ініцыятыў распачне адукацыйны, Гімназія г.Шчучына распачынае сацыяльны прект — ШШАГ Шчучынская школа актыўнага гараджаніна.
Мэта праекта — даць веды і практычныя навыкі ў распрацоўцы грамадскіх ініцыятываў у сацыяльна-ўрбаністычнай сферы, прасоўванні свайго праекту і непасрэднай яго рэалізацыі ў гарадскім асяроддзі.
Удзельнікаў школы чакае шэраг трэнінгаў па гарадскім актывізме, дзе ў якасці трэніраў выступяць дасведчаныя грамадскія дзеячы і актывісты, якія стала і паспяхова займаюцца дзейнасцю ў гэтай галіне ў Беларусі.
Студэнты ШШАГ таксама паўдзельнічаюць у майстар-класах па практычнай падрыхтоўцы грамадскіх праектаў, атрымаюць навыкі працы ў камандзе, пошуках падтрымкі сваіх праектаў, стратэгіям і практыкам прасоўвання сваіх ініцыятыў на афіцыйным узроўні і ў публічнай прасторы.
Вынікам школы будзе распрацоўка і рэалізацыя грамадскага праекта па паляпшэнні сацыяльна-культурнай прасторы горада, якія ўдзельнікі самастойна (пад зоркім наглядам трэнераў) здзейсняць у Шчучыне.
Удзельнікам праграмы можа стаць любы актыўны жыхар г.Шчучына і Шчучынскага раёна ва ўзросце ад 16 да 34 год.
Каб стаць удзельнікам ШШАГ, трэба да 22.01.2019 запоўніць рэгістрацыйную форму па наступнай спасылцы.

Чакаем Вас !

https://goo.gl/forms/t7B2OYF3NP4ALbWu2

Что мы можем сделать, чтобы исторические дома не шли под снос ради строительства новых гостиниц, спортивных комплексов и жилых многоэтажек? А может быть, нужно «пожертвовать» зданиями, которые сложно реставрировать, ведь бюджет города «не резиновый»?

Приглашаем вас на публичную дискуссию «Исторические кварталы Минска: помеха для развития города или..?», где эксперты и экспертки в сфере городского развития и архитектуры, городские активисты и активистки, жители и жительницы обсудят, смогут ли исторические кварталы Минска уживаться с современными застройками.

Темы дискуссии:
— Причины сноса исторических кварталов Минска
— Текущая ситуация по наиболее «уязвимым» районам
— Альтернативы сносу и перспективы развития таких кварталов, как Осмоловка, Тракторный поселок, Пролетарка, Войсковая улица и др.
— Механизмы влияния на ситуацию и план действий на ближайшее будущее

После дискуссии состоится работа в группах по созданию айдентики исторических кварталов и стратегий их продвижения, включая сотрудничество с медиа и развитие креативных пространств.

Кому будет полезна дискуссия?

Всем активным и неравнодушным жителям и жительницам Минска (проживающих в исторических кварталах и не только), местным органам власти и депутатам, людям от бизнеса, медиа и креативных индустрий, а также общественным активистам и активисткам, которым небезразлично развитие города.

Кто выступит в качестве экспертов_ок?

— Вадим Глинник (Директор Научно-проектного центра “Рестобилис”, Председатель Правления фонда “Культурное наследие и современность”)
— Роман Забелло (ассистент кафедры “Теория и история архитектуры” БНТУ, архитектор-реставратор Научно-проектного центра “Рестобилис”)
— Михаил Гаухфельд (Заместитель председателя ОО «Белорусский союз архитекторов», Главный архитектор Филиала «Управление по организации строительства многофункционального комплекса ОАО «Газпром трансгаз Беларусь», член-корреспондент Международной Академии Архитектуры (отделение в Москве)
— Татьяна Петрова (магистр искусствоведения, член МОО “Историка”)
— Максим Жбанков, журналист, культуролог, кандидат философских наук, активист местного сообщества Тракторного поселка
— Андрей Эзерин, Директор Учреждения «Городское развитие», активист местного сообщества Осмоловки.

Дискуссия состоится 28 ноября, с 18.30 до 20.30, в Пресс-клубе, по адресу: ул. В. Хоружей 3, офис 601, г. Минск.

Вход на мероприятие бесплатный. Для участия надо зарегистрироваться по ссылке: https://goo.gl/K9wSiE

По всем вопросам обращайтесь по электронной почте: kobruseu.bnr@gmail.com.

Приходите!

Ужо зусім хутка МГА “Гісторыка”, таварыства “Горад для гараджан” і ГА “Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў” распачне цікавы і, спадзяемся, карысны праект – ШАГ – школа актыўнага гараджаніна. Пляцоўкай для падрыхтоўкі гарадскіх актывістаў стане г.Шчучын Гродзенскай вобласці.

У мінулую суботу адбылася працоўная сустрэча ў г.Шчучыне сумесна з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. Былі вызначаны тэрміны і асноўныя крытэрыі адбору ўдзельнікаў ШАГа. Будучых удзельнікаў чакае цыкл семінараў і майстаркласаў, дзе можна будзе даведацца аб магчымасцях удзелу і зплыву гараджан у пытаннях гарадскога планавання, экалагічнай сітуацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама распрацаваць і рэалізаваць свой гарадскі міні-праект, які потым стане здабыткам для ўсіх гараджанаў.
Сачыце за навінамі. Шаг хутка закрочыць у Шчучыне.