Что мы можем сделать, чтобы исторические дома не шли под снос ради строительства новых гостиниц, спортивных комплексов и жилых многоэтажек? А может быть, нужно «пожертвовать» зданиями, которые сложно реставрировать, ведь бюджет города «не резиновый»?

Приглашаем вас на публичную дискуссию «Исторические кварталы Минска: помеха для развития города или..?», где эксперты и экспертки в сфере городского развития и архитектуры, городские активисты и активистки, жители и жительницы обсудят, смогут ли исторические кварталы Минска уживаться с современными застройками.

Темы дискуссии:
— Причины сноса исторических кварталов Минска
— Текущая ситуация по наиболее «уязвимым» районам
— Альтернативы сносу и перспективы развития таких кварталов, как Осмоловка, Тракторный поселок, Пролетарка, Войсковая улица и др.
— Механизмы влияния на ситуацию и план действий на ближайшее будущее

После дискуссии состоится работа в группах по созданию айдентики исторических кварталов и стратегий их продвижения, включая сотрудничество с медиа и развитие креативных пространств.

Кому будет полезна дискуссия?

Всем активным и неравнодушным жителям и жительницам Минска (проживающих в исторических кварталах и не только), местным органам власти и депутатам, людям от бизнеса, медиа и креативных индустрий, а также общественным активистам и активисткам, которым небезразлично развитие города.

Кто выступит в качестве экспертов_ок?

— Вадим Глинник (Директор Научно-проектного центра “Рестобилис”, Председатель Правления фонда “Культурное наследие и современность”)
— Роман Забелло (ассистент кафедры “Теория и история архитектуры” БНТУ, архитектор-реставратор Научно-проектного центра “Рестобилис”)
— Михаил Гаухфельд (Заместитель председателя ОО «Белорусский союз архитекторов», Главный архитектор Филиала «Управление по организации строительства многофункционального комплекса ОАО «Газпром трансгаз Беларусь», член-корреспондент Международной Академии Архитектуры (отделение в Москве)
— Татьяна Петрова (магистр искусствоведения, член МОО “Историка”)
— Максим Жбанков, журналист, культуролог, кандидат философских наук, активист местного сообщества Тракторного поселка
— Андрей Эзерин, Директор Учреждения «Городское развитие», активист местного сообщества Осмоловки.

Дискуссия состоится 28 ноября, с 18.30 до 20.30, в Пресс-клубе, по адресу: ул. В. Хоружей 3, офис 601, г. Минск.

Вход на мероприятие бесплатный. Для участия надо зарегистрироваться по ссылке: https://goo.gl/K9wSiE

По всем вопросам обращайтесь по электронной почте: kobruseu.bnr@gmail.com.

Приходите!

Ужо зусім хутка МГА “Гісторыка”, таварыства “Горад для гараджан” і ГА “Міжнароднае грамадскае аб’яднанне эколагаў” распачне цікавы і, спадзяемся, карысны праект – ШАГ – школа актыўнага гараджаніна. Пляцоўкай для падрыхтоўкі гарадскіх актывістаў стане г.Шчучын Гродзенскай вобласці.

У мінулую суботу адбылася працоўная сустрэча ў г.Шчучыне сумесна з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. Былі вызначаны тэрміны і асноўныя крытэрыі адбору ўдзельнікаў ШАГа. Будучых удзельнікаў чакае цыкл семінараў і майстаркласаў, дзе можна будзе даведацца аб магчымасцях удзелу і зплыву гараджан у пытаннях гарадскога планавання, экалагічнай сітуацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама распрацаваць і рэалізаваць свой гарадскі міні-праект, які потым стане здабыткам для ўсіх гараджанаў.
Сачыце за навінамі. Шаг хутка закрочыць у Шчучыне.

Мірскі каталіцкі некропаль – гэта сапраўдны збалансаваны комплекс, які складаецца з трох частак: пахаванні сярэдзіны ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, пасляваенныя пахаванні ХХ стагоддзя, сучасныя пахаванні. Не гледзячы на блізкасць гістарычных зонаў некропаля яны выразна адрозніваюцца адна ад другой. Старая частка ад двух “новых” абмежавана ровам. За рэдкім выключэннем часткі не змешваюцца.
На старой частцы выразна чытаюцца дзве асноўныя сцежкі, адна з якіх вядзе ад гістарычнага ўваходу, іншая ад сучаснага. З пункту гледжання размяшчэння пахаванняў можна прыйсці да высновы, што дадзеныя могілкі, як і большасць могілак у ХІХ стагоддзі не мелі першапачатковую ўнутраную планіроўку, а пахаванні адбываліся зыходзячы ад “зручнасці” месца. Існавала простая сістэма спантанна праведзеных сцяжынак, якія былі пракладзеныя ад цэнтральнай алеі, якая вяла ад увахода.

Старыя каталіцкія могілкі ў мястэчку Мір былі значна пашкоджаныя пасля Вялікай айчыннай вайны. Варта згадаць, што пры пракладцы алеі, якая вяла да ільнозавода (месціўся побач з могілкамі) шмат помнікаў былі скінутыя са свайго месца, перасунуты ў бок. Шэраг помнікаў былі выкарыстаны як будаўнічы матэрыял, для таго ж самага завода.
Шмат помнікаў ўжо да 70-х гадоў ХХ стагоддзя было разбурана, павалена. Большасць гарызантальных пліт (каля 320) з часам сышлі пад зямлю і параслі дзёранам.
Паступова тэрыторыя старой часткі Мірскіх каталіцкіх могілак парасла хмызняком і ў пачатку ХХІ стагоддзя ўтварала сабой амаль непралазны лес.
Працы па рэвіталізацыі каталіцкіх могілак былі распачаты ў ліпені 2014 года. Першым этапам прац быў элемент добраўпарадкавання тэрыторыі. Вырваны хмызняк, скарчаваны маладыя клёны, высахлыя і паламаныя дрэвы.
Другім этапам стала праца па росшуку і ачысцы засыпаных зямлёю і паросшых дзёранам надмагільных пліт. Такіх “схаваных пад зямлю” ад часу помнікаў аказалася боль за тры сотні, што складае каля 70 % ад агульнай колькасці надгробкаў некропаля. За паўтары стагоддзі помнікі паглыбіліся ў зямлю на 20 і больш сантыметраў. Пры падняцці помнікаў максімальна захоўвалася геаграфія яго размяшчэння.
Іншае пытанне аб ссунутых у савецкі час надгробках. Паколькі дакладнае гістарычнае іх месцазнаходжанне ўжо немагчыма аднавіць, яны засталіся пакінутыя ў іх наяўным месцы, як сведчанне часоў рэлігійнага вандалізму ХХ стагоддзя.
Трэцім крокам рэвіталізацыі стала кансервацыя помнікаў. Значная колькасць абеліскаў была павалена, скінута з пастаментаў, некаторыя раскрышыліся. Больш за сотню помнікаў была пастаўлена і замацавана. Пры дапамозе спецыяльнага раствору, абеліскі былі прымацаваны да пастаментаў. Былі ізаляваны швы паміж складнікамі надмагілляў, каб не трапляла вільгаць і не разбурала структуру помніка. Часткова былі рэканструяваныя адсутныя часткі (кавалак пастаменту, сколы на рэбрах абеліскаў і г.д.).
Тым не менш падчас прац на могілках не ўсе дэталі помнікаў магчыма было аднавіць. Большасць металічных крыжоў або зламана, або адсутнічае. Засталіся і цэлыя крыжы і кавалкі металічных культавых вырабаў прыналежнасці якіх да канкрэтнага помніка ўзнавіць не бачыцца магчымым. Каб гэтыя элементы не згубілі свайго гістарычнага кантэксту і не пераўтварыліся ў смецце вырашана з іх зрабіць арт-аб’ект, які ў пэўны час зойме сваё пачэснае месца на могілках.

Улетку 2018 года здзейснена інвентарызацыя і расчытка ўсіх пахаванняў на старой частцы некропаля, распрацаваны праект добраўпарадкавання могілак і ацэнка іх турыстычнай прывабнасці. Працягнуты працы па кансервацыі асобных надмагілляў, склепа.
Каманда валанцёраў з Польшчы і Беларусі ўласнаручна апісалі, зафіксавалі і абмералі 657 пахаванняў. Складзена мапа старой частцы, якая сёння дазваляе кожнаму ахвочаму на свае вочы дакрануцца да натуральнай гісторыі мястэчка Мір, а некаму і адшукаць сваіх продкаў.
Найбольш цікавымі і знакавымі месцамі на некропалі можна назваць :
№ 236 – помнік першаму і апошняму ў ХХ стагоддзі пробашчу касцёла Святога Мікалая, змардаванаму ксяндзу Антонію
Мацкевічу (зм.1942 г.) і яго сястры (што характэрна, ксёндз пахаваны не побач з касцёлам, а на агульных могілках і перапахаваны не быў);
№ 187 – помнік маладой дзяўчыне, якая па мясцовай легендзе была вельмі прыгожай, але раптоўна, так і не паспеўшы адчуць жаночага шчасця пакінула гэты свет… На жаль і пасля смерці не было пакою дзяўчыне… У ХХ стагоддзі склеп быў разрабаваны, надмагілле звалена… Гэты помнік з металічным крыжом на бутавым узгорку з’яўляецца самым вялікім на старой частцы;
№ 399 — месца, дзе паводле сведчанняў мясцовых жыхароў знаходзілася капліца;
№ 423 — помнік Wulf з Крыжаноўскіх (вялікая гранітная стэла на двух пастаментах);
№№ 424, 425, 426 – мемарыяльная кампазіцыя з помнікаў з белага мармуру – удзельнікам паўстання 1863 г., выгнанцам Дамініку Крыжаноўскаму і ксяндзу Андрэю Крыжаноўскаму, раней памерламу дамініку Крыжаноўскаму (1860 год), Херныку Блюму (памёр у 1862 годзе). Кампазіцыя ўтвараецца шляхам спалучэння двух сіметрычных простакутных помнікаў, заявяршэнне якіх аздоблена карнізам, між імі размешчаны помнік з вялікім мармуровым крыжом на пастаменце, які таксама выразна выкананы ў класіцысцкай манеры. Варта адзначыць, што паўстанцы не былі пахаваныя тут. Іх імёны выцесаныя ужо дадаткова на помніку магчыма іх родзіча, каб памяць аб героях жыла ў родным мястэчку;
№ 283 – помнік загінулым дзецям з сям’і Паўловічаў. Дзевяць дзяцей загінулі ў 1882 годзе. Па гістарычных звестках у гэты год у Міры быў вялікі пажар. Але ці праз агонь, ці праз хваробу загінулі дзеці – не вядома. Адзінае, што бацькі ў адзін год згубілі дзевяць сваіх анёлаў;
№ 637 – самае ранняе зафіксаванае пахаванне на старых мірскіх каталіцкіх могілках — „D.O.M. Wiecznosci Tu Spoczyw S.P. Ignacy CAMARA żył lat 46 umarł 1824 r. Prosi o trz zdr Marya”.

Да 1824 года каталікоў у Міры хавалі ля касцёла і на пляцоўцы каля сучаснай пажарнай частцы (некропалі не захаваліся).
Існуе меркаванне, што падчас вайны 1919-1920 тут былі пахаваныя жаўнеры войска польскага і ў якасці месца іх пахавання некаторыя мясцовыя жыхары згадваюць край узгорку, які “глядзіць” у бок замку.
Акрамя таго быў рапрацаваны праект рэвіталізацыі могілак, які паэтапна разлічвае перспектывы і магчымасці развіцця некропаля як сапраўднай цікавай турыстычнай кропцы Міра. Праектам прадугледжваецца захаванне існай структуры, акцэнтуалізацыя цікавых пунктаў, якія ўтвараюць маршрут па некропалі, а таксама перспектыўныя месцы стаянак аўтамабіляў, аўтобусаў і г.д. каб гэта было зручна, цікава, сучасна, але ў першую чаргу адлюстроўвала павагу да культурнай спадчыны і гістарычнай памяці.

Дыдактычны дапаможнік «Мінскае гета» ухвалены для выкарыстання ў школах Беларусі.
Цяпер спампаваць матэрыялы можна не толькі на нашым сайце, але і на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Дадатковы матэрыялы».

http://www.nashapamiac.org/archive/getrubrics.html?rubricId=13

http://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2017-2018-uchebnyj-god/202-uchebnye-predmety-v-xi-klassy/1284-istoriya-belarusi.html

14 чэрвеня 2018 года ў мемарыяльным Музеі-майстэрні Заіра Азгура адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гістарычнага конкурсу для моладзі «Па-за кадрам: ад гісторыі сямі да гісторыі супольнасці» адбудецца.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел лаўрэаты конкурсу – а гэта 18 юнакоў і дзяўчат з Віцебска, Ліды, Узды, Нарачы, Кобрына, Германавіч, Мірнага, Магілева, Оршы, Кіраўска, Брэста, Ружан, Відзаў, – а таксама іх куратары.

З прамовамі выступілі намеснік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Аня Лютар, начальнік аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Вольга Пеўзнер, намеснік старшыні МГА “Гісторыка” Андрэй Мастыка, а таксама Каця Фаўзэр, праграмны дырэктар EUSTORY, Körber Foundation. Асобнае выступленне Каці Фаўзэр было прысвечана вопыту правядзення гістарычных конкурсаў у Германіі.


У межах цырымоніі прагучаў і асабісты погляд на вынікі конкурсу: водгукі членаў куратараў, удзельнікаў, а таксама журы, у склад якога ўвайшлі гісторыкі Аляксей Братачкін і Андрэй Мастыка, педагог Вольга Пеўзнер, прадстаўнік СМІ Уладзімір Пучынскі, а таксама намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Грыневіч і прадстаўнік арганізатараў конкурсу Галіна Верамейчык, кіраўнік Прадстаўніцтва DVV International ў Рэспубліцы Беларусь.


15 чэрвеня ўрачыстасці працягнуліся семінарам для куратараў работ пераможцаў і прадстаўнікоў Інстытутаў развіцця адукацыі, з якімі адбывалася шчыльнае супрацоўніцтва ў межах конкурсу. Для непасрэдных лаўрэатаў конкурсу ў музеі былі арганізаваны майстар-класы па лепцы. Заключным і надзвычай цікавым момантам урачыстасцей стала калектыўная экскурсія ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў у Дзяржынск.


Пераможцамі конкурсу былі абраныя:

І месца

Островская Вероника. «ШРМ: работать и учиться» – Гимназия №7 г. Витебска – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Свидунович Иван. «Детские годы чудесные…» – Детский сад – средняя школа № 4 г. Кобрина – Катэгорыя школьнікі / прэзентацыя
Стельмах Дмитрий. «Человек труда» – Центр дополнительного образования детей и молодежи города Кировска – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / эсэ
Черкес Анастасия. «В истории семейных фотографий – страницы истории страны» – Белорусский народный банк – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / прэзентацыя

ІІ месца

Головченко Виталина. «На каникулы к бабушке» или одна из семейных традиций» – Средняя школа №1 г. Лиды – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Журун Юлия. «Свадьба» – Учебно-педагогический комплекс Мирновская детский сад – средняя школа Барановичского района – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Сіськевіч Надзея. «Свет аж так змяніўся» – Нарацкая сярэдняя школа № 2 Мядзельскага раёна – Катэгорыя школьнікі / прэзентацыя
Савельев Артём, Бурачков Владислав, Журомский Илья. «Время выбрало нас» –Видзовский государственный профессионально-технический колледж – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / эсэ
Пстыга Ксеня, Пупініна Марына. «Золотые руки опалённые войной» – Брэсцкі дзяржаўны калледж сувязі – Катэгорыя студэнты, маладыя спецыялісты / прэзентацыя

ІІІ месца

Бондар Уладзіслаў. «Праца на зямлі – аснова сялянскага жыцця» – Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Юревич Алина. «У меня еще есть адреса, по которым найду голоса…» – Узденская районная гимназия – Катэгорыя школьнікі / эсэ
Новокрещёнова Алеся. «Быт и повседневная жизнь через призму семейной истории (БССР в 50-60 гг.)» – Могилевский государственный областной лицей №3 – Катэгорыя школьнікі / эсэ

Пераможцы ў асобных намінацыях

Гаўрылава Аляксандра. «История и традиции староверов» – Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска – Намінацыя
Писарик Влас. «Традыцыі – аснова сям’і» – Средняя школа № 215 г. Минска – Намінацыя «За беражлівыя адносіны да сямейнай гісторыі»
Косинец Павел. «Орша. Железнодорожная эпопея. 1991» – Гимназия № 1 Орши – Намінацыя «За глыбокую прапрацоўку тэмы»
Булаты Павел. «Як беларусы Ташкент адбудоўвалі» – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, аспірант – Намінацыя «За глыбокую прапрацоўку тэмы»
Арцюх Антон. «Пасляваенны час у вёсцы ў Заходняй Беларусі» – Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег, навуковы супрацоўнік – Намінацыя «За беражлівыя адносіны да герояў і матэрыялу»
Дылюк Андрэй. «Пра маладосць, гонар і мундзіры» – Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі, выкладчык – Намінацыя «За літаратурны стыль»


Спецыяльныя ўзнагароды ад арганізатараў і партнёраў конкурсу

Прадстаўніцтва DVV International ў Рэспубліцы Беларусь ­– Астроўская Вераніка.
МГА “Гісторыка” – Касінец Павел.
“Краязнаўчая газета”/ГА “Беларускі фонд культуры” – Мастоўская Таццяна, Нячай Аліна.

Нагадаем, што 116 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 15-25 гадоў з усіх рэгіёнаў краіны прынялі ўдзел у конкурсе і прыслалі 98 работ.

Фокусам конкурсу сталі малавывучаныя старонкі беларускай гісторыі другой паловы ХХ стагоддзя (1945-1991 гг.): гісторыя рэчаў і падзей, чалавечых лёсаў і адносін, іх узаемасувязь з жыццём краіны і грамадства. Асноўнай умовай удзелу ў праекце з’яўлялася выкарыстанне фотаздымкаў, зробленых у другой палове ХХ стагоддзя, а таксама інтэрв’ю з відавочцам адлюстраваных на фота падзей і з’яў. Тэматыка работ пераможцаў атрымалася даволі шырокай: магчымасці дадатковай адукаціі ў савецкі час, мясцовыя традыціі і урачыстасці, традыцыі талакі, невядомыя падзеі, побыт і паўсядзённае жыцця простага чалавека.

Конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» проводіўся Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» у рамках праекту «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Праект скіраваны на аказанне садзейнічання ў развіцці гістарычных конкурсаў у Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, а таксама на стымуляванне міжнароднага супрацоўніцтва па дадзеным пытанні і рэалізуецца DVV International і Фондам імя Кёрбера ў партнёрстве з міжнароднай сеткай EUSTORY і мясцовамі арганізацыямі.


Калі вы стомленыя ад гарадской мітусні і прагнеце пабываць у ціхім і прыгожым мястэчку, дакрануцца да спадчыны і паразважаць над вечным «быць або не быць», ды яшчэ і зрабіць карысную справу – Вам да нас!

З 22 па 31 ліпеня 2018 года запрашаем вас у цудоўнае беларускае мястэчка Мір на Мірскія капцы — некрапалістычна-асветніцкі летнік. Падчас летніку мы з вамі прывядзем у парадак старыя каталіцкія могілкі ХІХ стагоддзя, навучымся расчытваць надпісы на камянях і рабіць іх інвентар, а таксама вас чакае разважанне над працамі філосафаў-класікаў, вячэрнія спевы, экскурсіі, чэмпіянат па крэглях і шмат іншага цікавага.

Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Увага! Мы будзем вельмі шчаслівы, калі вы зможаце ўдзельнічаць у летніку ад самага пачатку і да канца. Але нічога страшнага, калі вы знойдзеце магчымасць прыехаць толькі на 1 альбо 2 дні. Галоўнае пры запаўненні заяўкі адзначыць, у якія даты вы прыедзеце і з’едзеце, каб арганізатары мелі магчымасць якасна падрыхтаваць мерапрыемства.

Каб стаць удзельнікам нашага душэўнага і арыгінальнага мерапрыемства, просім запоўніць анкету па спасылцы (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfr5K_0Wz-Rq_E2yV_HuPR0nd372DIQ-IAangOGF2XphW_Juw/viewform). Пасля запаўнення заяўкі ўдзельнікам летніка будзе разаслана падрабязная праграма летніка і лагістычныя дэталі.

Па усіх дадатковых пытаннях тэлефануйце: (+37525) 9763082 Таццяна Пятрова, (+37529) 3829002 Алесь Крот.

Альбо пішыце на паштовую скрыню: ales.krot@gmail.com.

Перамагла праца Дзмітрыя Бубноўскага «фотаміраж». Спадзяемся, што такія аб’екты будуць усталяваныя на вуліцах Мінску!! Дзякуй вялікі нашаму спонсару — культурніцкаму мецэнату Ігару Жабароўскаму!

Сустрэча Клуба гісторыі Мінску будзе прысвечана маўклівым сведкам гісторыі — скульптурам і малым архітэктурным формам у Мінску.
Распачне нашую сустрэчу афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў конкурсу дызайн-эскізаў «Рэтрапанарама-Мінск»!
Паважаныя члены журы Таццяны Бембель і спонсар конкурсу — Культурніцкі мецэнат Ігар Жабароўскі ўручаць пераможцу каштоўны прыз. Мы разам паглядзем на тую працу, якая праца перамагла і якая цікавостка можа з’явіцца ў горадзе ў перспектыве.

Працягам сустрэчы стане экскурс па скульптурных кропках Мінску. Мішкі, спарцмены, камсамольцы, прыгажунькі і … хто яшчэ хаваецца і ўпрыгожвае вуліцы гораду. Хто жыве тут ужо стагоддзі, а хто з’явіўся ў апошнія гады — паразважаем разам з журналістамі і краязнаўцамі Аляксандрам Лычаўка і Сняжанай Інанец. Мастацкае абагульненне і параўнаўчы аналіз зробіць мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.
Чакаем Вас 24.04.2018 а 19.00 на пр.Дзяржынскага, 57 (9 паверх).
Уваход вольны!
Чакаем Вас!!!

Шаноўнае спадарства! Дарагія сябры! Шаноўныя калегі! Ад усяго нашага аб’яднання віншуем вас са стагоддзем з Дня Абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі! Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

Далёка не кожны школьнік, які мае выдатныя адзнакі па гісторыі Беларусі, ведае падрабязнасці гісторыі сваёй сям’і. І гаворка тут не пра сем пакаленняў – пра ХХ стагоддзе. Сучаснаму школьніку можа стацца неверагодным фактам, што звыклыя сёння джынсы, яшчэ якіх 30-40 гадоў таму былі дэфіцытам, а каляровы тэлевізар з’явіўся ў сем’ях усяго толькі ў 1960-х. Таму прызнаемся – гісторыя побыту ў Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя з’яўляецца маладаследаванай. Аднак мы можам даведацца пра яе ад непасрэдных сведак часу.Continue reading